Вострасюжэтны раман-папярэджанне створаны ў жанры антыўтопіі - абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год - час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. Уцэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, - магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.