"Сасна пры дарозе" (1962) - першы раман ваеннай трылогіі пісьменніка ("Вецер у соснах" - 1967 г., "Сорак трэці" - 1974 г.). Твор прысвечаны барацьбе савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у першы год Вялікай Айчыннай вайны. Героі рамана - учарашнія школьнікі і людзі старэйшага пакалення - становяцца партызанамі і падпольшчыкамі. Iх мужнасць, патрыятызм і самаадданасць дапамаглі наблізіць Дзень Перамогі.