Register book as found
-

Enter BCID of the book you have found

Бойня № 5 або крыжовы паход дзетак

Пра што і для каго кніга: Раман "Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак" напісаны Куртам Вонэгутам у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны твор пра бамбардаваньне Дрэздэна падчас Другой сусьветнай вайны. У 1944 годзе Курт Вонэгут, які добраахвотна ўступіў у шэрагі узброеных сілаў ЗША, трапіў у палон і быў накіраваны ў Дрэздэн, дзе разам зь іншымі ваеннапалоннымі працаваў на заводзе па выпрацоўцы соладавага сіропу для цяжарных жанчынаў. 13-14 лютага 1945 году Вонэгут стаў сьведкам бамбардаваньня Дрэздэна войскамі саюзьнікаў. Ён трапіў у лік тых сямі амэрыканскіх ваеннапалонных, якім пашчасьціла выжыць у той дзень. Так як Дрэздэн ня быў стратэгічна важным аб'ектам, бомбасховішчаў там амаль не было, таму ваеннапалонных замыкалі ў гарадзкой скатабойні №5, а падчас бамбаваньняў спускалі іх у падвал зь мяснымі тушамі. Цудам пазьбегнуўшы сьмерці, Вонэгут напоўніцу зьведаў жахі вайны, калі разам зь іншымі ваеннапалоннымі быў вымушаны разьбіраць руіны і выцягваць з-пад абломкаў тысячы трупаў. Курт Вонэгут быў вызвалены Чырвонай арміяй у 1945 годзе. Выступаючы супраць фашызму, Вонэгут лічыў, што бамбардаваньне Дрэздэна не было выклікана ваеннай неабходнасьцю. Большасьць людзей, якія загінулі падчас гэтае апэрацыі, былі мірнымі жыхарамі. "Бойня №5" – антываенны раман, напісаны, паводле вызначэння самога Вонэгута, у "тэлеграфічна-шызафрэнічным стылі". У першыя гады па выхадзе раман зазнаваў цэнзуру ў ЗША. "Бойня №5" будзе цікаваю кожнаму, каму блізкая сусьветная клясыка ХХ стагодзьдзя, а таксама аматарам навуковае фантастыкі.Падрабязьней пра выданьне "Бойні №5, або Крыжовага паходу дзетак" па-беларуску тут - http://old.kamunikat.org/8641.html

Year of publishing: 
2010
ISBN: 
9789856800774
Binding: 
paperback
  • Book status:
    Travelling
  • Safe zones:

Pinterest