Register book as found
-

Enter BCID of the book you have found

Падарожжы Гулівера

Дарагі сябар! Зараз ты пачнеш чытаць адну з самых цікавых і займальных кніг, напісанных калі-небудзь людзьмі. У ёй расказваецца пра невычайныя прыгоды карабельнага доктара Лемюэля Гулівера - чалавека мужнага і добрага. Ён меў неспакойную натуру, любіў мора і падарожжы, і гэта любоў прынесла яму многа радасці, бо ён пабачыў шмат невядомага, але прынесла яму і шмат цяжкасцей і выпрабаванняў.
У першай частцы кнігі ты прачытаешь пра тое, як Гулівер трапіў у краіну Ліліпуцію, краіну, якую насялялі непраўдападобна маленькія (у дванаццаць разоў меншыя, чым звычайны чалавек) людзі. У той краіне ўсё было маленькае - і звяры, і дрэвы, і гарады. Ты прачытаешь пра тое, як нягёгка было Гуліверу ў ліліпутаў. Але і там, далёка ад радзімы, добры Гулівер сустрэў сапраўдных надзейных сяброў, якія і дапамаглі яму ўцячы з палону.
У другой частцы кнігі расказваецца, як Гулівер трапіў у Веліканію (Брабдынгнег). Там жылі людзі ў дванаццаць разоў большыя, чым сам Гулівер, і ўсё там было ў дванаццаць разоў большае: ячмень, як лес, пацукі - з добрага сабаку, а восы - з вялікую курапатку. Шмат выправаванняў выпадае на долю Гулівера ў краіне веліканаў. На кажным кроку яго падпільноўвае небяспека: то яму даводзіцца ўступаць у адзінаборства з вялізнымі пацукамі, то ён трапляе ў пашчу аграмаднага сабакі, то яго раптам выкрадае невычайнага памеру малпа і заносіць на дах высознага дома... Але мужнасць і смеласць, чэснае і добрае сэрца Гулівера дапамагаюць яму і тут. Ён выходзіць перможцам з усіх небяспек і шчасліва вяртаецца ў Англію.
I яшчэ, дарагі сябар. Хочацца, каб ты запомніў гэта імя, імя вялікага англійскага пісьменніка Джонатана Свіфта. Гэта ён два з паловай стагоддзі таму назад напісаў гэтую вясёлую і павучальную кнігу. Ён лічыў, што чалавек - вялікі ён ці маленькі, лёгка яму жывецца ці цяжка - заўсёды павінен заставацца чалавекам: быць добрым, шчырым, мужным, настойлівым.
А цяпер - прыемнага табе падарожжа!

Year of publishing: 
1974
Binding: 
hardcover
  • Book status:
    Travelling
  • Safe zones:

Pinterest