Выданне прызначана для падрыхтоўкі школьнікаў і абітурыентаў да цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі. Структура кнігі адпавядае праграме ўступных іспытаў па гісторыі Беларусі для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і выкарыстанай у якасці нарматыўнага дакумента пры вызначэнні тэматыкі тэставых заданняў. Асноўныя падзеі айчыннай гісторыі прадстаўлены па параграфах у адпаведнасці са структурай матэрыялаў цэнтралізаванага тэсціравання.
Структурна-лагічныя схемы, ілюстрацыі, табліцы, картасхемы спрыяюць засваенню вучэбнага матэрыялу. У канцы дапаможніка размешчаны адказы да тэставых заданняў, тэрміналагічны і храналагічны даведнікі.