Імя Анатоля Сыса сёння на вуснах юнага і сталага чытача. Паэзія маладога ўзростам утрапёнага рыцара роднага слова, роднай культуры і гісторыі сталая на думку, на майстэрства.
Кніга паэзіі Анатоля Сыса "Пан Лес" - сведчанне жывучасці, неабходнасці і яшчэ нявычарпаных магчымасцей беларускага слова, чые карані ў нястрачанай мінуўшчыне, а крона зелянее, не засыхаючы, у сённяшнім дні, каб шумець наступнасці.