"Падзенне Хвядоса Струка" - аповесць пра чэкістаў, іх нялёгкую, але высакародную працу, баявыя справы і пошукі: пошукі тых, што ўцяклі ад адказнасці, за свае злачынствы, пошукі новых і верных сяброў, якія дапамагаюць выкрыць ворага.
у цэнтры аповесці чэкіст Архіп іванюк - былы партызан, адукаваны, удумлівы чалавек. Ён узначальвае работу па выкрыццю былога паліцая, нацыяналіста-здрадніка, які прадаўся замежнай разведцы, Хвядоса Струка.
Вакол гэтага пісьменнік вядзе востра-сюжэтнае апавяданне. Паказвае той новы, актыўны працэс супрацоўніцтва чэкістаў з людзьмі другіх галін працы, з нашымі савецкімі патрыётамі.
"Падзенне Хвядоса Струка" - аповесць пра пільнасць - заўсёдную якасць савецкіх людзей.