Register book as found
-

Enter BCID of the book you have found

Фрашкі да пляшкі

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе. “Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.

Year of publishing: 
2007
Binding: 
paperback
  • Safe zones:

Pinterest